“Хочаце як ва Украіне?”: у чым падабенства беларускіх і ўкраінскіх фэйкаў?
2020-09-22 12:29
Колькасць фэйкавых навін і паведамленняў у сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах з пачатку пратэстаў значна павялічылася.
Прычым калегі з Украіны адзначаюць, што беларускія фэйкі вельмі нагадваюць ім тыя, якія распаўсюджваліся ў суседняй краіне падчас Майдану.
Якія галоўныя інфармацыйныя містыфікацыі распаўсюджваюцца падчас пратэстаў у Беларусі і чым яны нагадваюць украінскія часоў Майдану? Ці можна сцвярджаць, што і “беларускія”, і “ўкраінскія” фэйкі пішуць паводле адной і той жа “метадычкі”? Як супрацьстаяць такім паведамленням?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае медыяэксперт з Украіны, сузаснавальніца праекта StopFake.org Вольга Юркова.