be

Холад, голад і зараза

Токць Сяргей, Вашкевіч Андрэй
Кліматычныя анамаліі, эпідэміі і соцыум у Беларусі ў 40–50-я гады ХІХ ст. (на матэрыялах Гродзенскай губерні)

У кнізе разглядаецца ўплыў кліматычных анамалій, голаду і эпідэмій на беларускае грамадства сярэдзіны ХІХ ст. на прыкладзе Гродзенскай губерні. На працягу некалькіх гадоў на Гродзеншчыне назіраліся крайне неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі ўмовы надвор’я, што прывяло да моцных неўраджаяў. Гэта, у сваю чаргу, выклікала моцны голад, выбух эпідэмічных захворванняў і высокую смяротнасць насельніцтва. Неўраджаі, голад і зараза абвастрылі даўно вядомыя праблемы грамадства, эканоміка якога грунтавалася на прымусовай працы прыгонных сялян, і выклікалі рост сацыяльнага напружання. Ахвярамі голаду і эпідэмій станавіліся самыя бедныя групы насельніцтва. Несправядлівасць і архаічнасць прыгонна-паншчыннай сістэмы сталі відавочнымі.

Беларускія аўтары: Токць Сяргей
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецкае Aгенцтва «Экапрэс»
  • Дата выхаду: 2023
  • Выдавец: Выдавецкае Aгенцтва «Экапрэс»
  • Памеры: 258 с.: іл.
  • ISBN: 978-83-67471-14-5
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright © 2023 by Hrodna library
  • Кнігазбор: Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org