- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З'яўленне першых храмаў у Слуцку можна аднесці да ХІІ-ХІІІ стст. Аднак да XV ст. звестак пра горад захавалася мала. У большай ступені карціна гарадскога жыцця праяўляецца з XVI ст., калі Слуцк пачаў адбудоўвацца пасля нападаў крымскіх татар. Галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Асаблівасці развіцця нашага рэгіёна прыводзяць да з'яўлення адметнасцяў культуры Случчыны. У межах арэалу Палескага драўлянага дойлідства складваецца Слуцкая рэгіянальная архітэктурная школа, росквіт якой прыходзіцца на ХУІІ-ХУШ стст. У выніку злучэння традыцый мясцовага будаўнічага мастацтва з панаваўшай тады эстэтыкай барока і кананічнымі царкоўнымі патрабаваннямі з'яўляюцца храмы, многія з якіх можна аднесці да лепшых узораў храмавага дойлідства краіны. Пераважная большасць слуцкіх храмаў - праваслаўныя цэрквы. Пазней і ў меншай колькасці з'яўляюцца каталіцкія касцёлы і пратэстанцкія храмы. Акрамя хрысціянскага насельніцтва асобную этна-канфесіянальную групу складалі яўрэі. І хаця іўдзейскія сінагогі (дамы агульнага сходу) не з'яўляюцца ў адпаведнасці з гэтым веравучэннем храмамі, яны, тым не менш, як культавыя збудаванні і архітэктура якіх мела пэўныя асаблівасці, вылучаны ў асобны раздзел.