- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Філосаф, прафесар Анатоль Міхайлаў выявіў сябе як таленавіты менэджэр. У 1990-я гг. у Менску ён здолеў стварыць Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ), які вельмі хутка заняў прыстойнае месца ў сістэме вышэйшай адукацыі краіны. Пра ЕГУ стала вядома і за мяжою. Выкладчыкі універсітэту на роўных разважалі са студэнтамі пра актуальныя праблемы сучаснасці, вымагалі ад іх не завучваць аксіёмы, а самастойна разважаць і шукаць сцяжыну да праўды.