- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творца, як і кожны чалавек, выбірае ў жыцці свой уласны шлях. Чарговае выданне цыклу прысвячаецца выдатнаму беларускаму паэту Уладзіміру Някляеву, у якога была і народная слава, і барацьба з палітычным рэжымам. Ягонае жыццё – яскравы ўзор эвалюцыі творчай асобы: ад паэта, запатрабаванага ўладамі, бо апяваў у вершах маладосць і шчасце ў духу калектывізму, – да выдатнага майстры з непаўторнаю лірычнаю індывідуальнасцю. Уладзімiр Някляеў нарадзіўся на Гарадзеншчыне, дзяцінства правёў у Крэве – знакавым месцы беларускай гісторыі.