- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Муж з жонкаю. Выпускнікі Менскага тэатральна-мастацкага інстытуту. Абодва акторы і рэжысёры. У 1975 г. прыехалі ў Полацк. Ён стаў кіраўніком тэатральнага гуртка для дарослых, а яна ўзначаліла моладзевы тэатр – і гэтак сталіся сэрцам тэатральнага жыцця гораду, паставіўшы і зграўшы ў дзесятках спектакляў ды прынёсшы вядомасць полацкай сцэне. У Нагорных было мноства перамог у тэатральных конкурсах і запрашэнняў у прафесійныя тэатры і кіно. Аднак яны засталіся ў горадзе, хоць жыццё прымусіла Валянціна заняцца іншаю творчасцю – працаю з дрэвам.