en

Кінапрэмія «Чырвоны верас» пачала прыём заявак

2023-09-15 21:50
Кінапрэмія «Чырвоны верас» пачала прыём заявак
:/:

Кінапрэмія «Чырвоны верас» пачала прыём заявак. Праводзіцца яна ўжо другі раз. Сёлета журы, у складзе якога незалежныя беларускія кінакрытыкі, ацэняць працу беларусіх кінатворцаў ды вызначаць пераможцаў у 13 намінацыях. 

Заяўкі прымаюцца да 14 кастрычніка. Гэта конкурс сярод каротка- і поўнаметражныя мастацкіх, дакументальных і анімацыйных фільмаў. Яго ахарактарызавала ў нашым эфіры кінакрытык Ірэна Кацяловіч, якая сярод ініцыятараў кінапрэміі. 

– Спадзяюся, што «Чырвоны верас» на гэтым этапе зможа запоўніць гэтую лакуну і выканаць сваю ролю – і аналізу, і запісвання нейкай гісторыі, стварэння кантэксту беларускага кіно. І канешне, адзначэнне кінематаграфістаў, якія таго заслугоўваюць. Яны мусяць разумець, дзе яны, на якім свеце, што яны частка беларускага кіно і што мы, як кіна-кам“юніці, іх сюды залучаем.

Арганізатарамі другой прэміі «Чырвоны верас» выступае каманда кінакрытыкаў на чале з Ірэнаю Кацяловіч і Тарасам Тарналіцкім. На прэмію, падкрэсліваюць арганізатары, – прымаюць незалежнае кіно, створанае без удзелу дзяржаўных сродкаў рэжымаў Беларусі ці Расеі. Першая кінапрэмія «Чырвоны верас» прайшла ў 2021–2022 гадах, ёй адзначылі найлепшыя дасягненні ў сферы беларускага кіно. 

Цалкам матэрыял.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org