Кіно падчас цэнзуры: размаўляем са стваральнікамі беларускіх кінафэстаў
2022-11-17 15:44
11-га лістапада ў Мінску завяршыўся кінафестываль "Лістапад", які чакана (цяпер ужо чакана) раздаў узнагароды расійскаму і кітайскаму кіно. З беларускім кіно беларускі кінафестываль з 2020-га года не асабліва сябруе.
І гэты год не выключэнне: адзіная стужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі — "Дзесяць жыццяў Мядзведзя" — была знятая з праграмы праз тое, што нібыта парушыла рэгламент мерапрыемства. Праўда, якім чынам гэта здарылася — застаецца загадкай.
Але нягледзячы на тое, што "Лістапад" ужо не той, і беларусы — не тыя, і многія цяпер у эміграцыі, без беларускага кіно і без добрага фестывальнага кіно гэтай восенню і зімой ніхто не застанецца. Больш за тое, галоўнае знайсці час — бо кіно будзе шмат і на любы густ.
З 18 па 20 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Ilusion пройдзе восьмы па ліку
Фестываль беларускага кіно Bulbamovie, які абяцае шмат кінапрэм'ер. Не паспее скончыцца Bulbamovie, як 20-га лістапада стартуе таксама восьмы па ліку фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін
"Паўночнае ззянне" з моцнай міжнароднай и беларускай праграмі. Фэст працягнецца да 30 лістапада, фільмы будуць дасяжныя анлайн і бясплатна. А 18-га снежня ў Адэсе працягнецца кінафэст дакументальнага кіно
"1084. На мяжы". У яго межах паказваюцца стужкі пра тое, як украінцы ўспрымаюць беларускую тэматыку падчас вайны і чаму расказваць пра Беларусь важна менавіта цяпер.