- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я ў пакоі, я проста ляжу на канапе і гляджу ў вакно. Маё вакно самае звычайнае. Напалову яно складаецца з неба, а ніжэй — мноства шыбаў суседняга дома. У ім, у тым доме, напэўна, ёсьць такія ж сумныя вокны, як і мае. Я ўпэўнены – шмат хто зазірае з іх у маё вакно. А я гляджу ў бляклае, па-восеньску беднае на фарбы неба. Час ад часу ў верхняй палове шкла зьяўляецца хмара. Яна займае сабою неба, чапляе сваім тоўстым непаваротлівым бокам дом, вокны якога глядзяць у маё вакно. Мне робіцца сумна. Сумна ляжаць на канапе, сумна што-небудзь рабіць і думаць пра што-небудзь, але я ведаю: калі падысьці да вакна бліжэй, я напэўна штосьці ўбачу ў двары... (фрагмент)