Кніга Ванды Марцінш Душ Рэйш «Маланкі над Вільняй» атрымала прэмію мэра Вільні
2024-04-20 16:06
«Сказаць, што задаволеная — нічога не сказаць. Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта «не зусім літаратурная прэмія» асабліва радуе.
Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба «Сябрына», якія прынялі блудную авечку пасля таго, як вярнулася з-за мяжы і падтрымлівалі на кожным кроку», — дзеліцца эмоцыямі пісьменніца
на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Кніга «Маланкі над Вільняй» выдадзена фондам «Камунікат» у 2023. Выданне трохмоўнае, у яго ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы.
«...Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належыла перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і пераклала вершы на літоўскую мову», — пісала аўтарка ў Фэйсбуку.
Пераклад на польскую зрабіў віленскі польскі паэт
Аляксандр Снежка. Уступ да кнігі напісаў
Сяргей Харэўскі.