be
epub

Кнігаўка ніколі не плача

Падбярэзскі Зміцер
Апавяданне

Людка Зязюля — самая звычайная кабецiна: не маладая ўжо, але i не старая. Карацей, трыццаць два гады. Для жанчыны, вядома, узрост, ды гэта яшчэ як паглядзець. Можна нават i пра замужжа памарыць, ды Людцы не хочацца. Досыць ужо, налiзалася: у дваццаць дзевяць адной застацца — не дужа прыемна. Добра яшчэ, што Юзiк пакiнуў яе ў абстаўленай двухпакаёўцы амаль у цэнтры горада. На дзяцей у яго моцы не хапiла, хоць i валiў ён Людку то на канапу, а то i проста на падлогу, на пульхны дыван часта, драпежна i карыстаўся ёю груба, як нейкай абрыдлай рэччу. Адно што казаў звычайна пасля: "Ладна трубы прачысцiў". I адразу ж засынаў. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2000 by Зміцер Падбярэзскі, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Падбярэзскі Зміцер, Апавяданні, аповесці, раман, Мінск: БТН-Информ, 2000. — 414 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org