Кнігу Максіма Знака ў Берліне прэзентавала набеліянтка Герта Мюлер
2023-02-07 16:03
У берлінскім тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэзентацыя кнігі "Зэкаменрон" беларускага палітвязня Максіма Знака, перадае DW.Апавяданні пра беларускую турму са сцэны цэлую гадзіну чытала нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Герта Мюлер.
Адзін з перакладчыкаў кнігі, гісторык Фолькер Вайксель мяркуе, што Знак можа стаць заснавальнікам новага напрамку турэмнай прозы.
Як адзначыла Герта Мюлер, апавяданні Знака поўняцца гумарам, неабходным для выжывання ў цяжкіх умовах. "Гумар — апошняе, што застаецца, калі ў цябе забіраюць усё астатняе", — кажа набеліянтка.
Як распавядала Еўрарадыё, кніга Знака "Зэкамерон" у англійскім перакладзе нядаўна была адзначаная прэміяй
Англійскага ПЭН-клуба.