«(Не)расстраляных» можна набыць у інтэрнэт-кнігарні Kamunikat.shop
2024-10-30 21:53
Творы рэпрэсаваных беларускіх літаратараў зазвычай выдаюцца невялікімі накладамі і хутка становяцца рарытэтамі. Фонд «Камунікат» нядаўна перавыдаў кнігу «(Не)расстраляныя» і яе можна замовіць у любую кропку свету ў нашай інтэрнэт-кнігарні kamunikat.shop.
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу.
«(Не)расстраляныя» — кніга з гісторыямі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню. Сярод іх
Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Чарот, Мойшэ Кульбак, Міхась Зарэцкі.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Курапатах савецкая ўлада расстраляла 108 прадстаўнікоў беларускай эліты. Сярод іх - 22 літаратары.