- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я – згубленая старонка сярэднявечнага лемантара. Толькі не кажыце, што ў Сярэднявеччы не было лемантароў. Аднекуль жа мяне вырвалі, недзе ж была тая краіна-кніга, у якой тры тузіны маіх складоў уліваліся ў казачку пра жахлівае каханьне й вернага цмока. Ці наадварот? Я забылася… Бо сёньня я ляжу ў стосіку макулатуры (чытай – маскультуры?). Мяне заціснулі недзе паміж гісторыяй КПСС і дапаможнікам для кампутарных “чайнікаў”. Зьлева – надарваныя ўлёткі, справа – хмарачосы жоўтай прэсы. Усе яны – састарэлі, хто год таму, хто – учора. А я… я вучыла дзяцей чытаць, ды нехта іншы навучыў іх зьбіраць макулатуру. (фрагмент)