en

Комар Ганна

Комар Ганна

Ганна Комар — паэтка, перакладчыца, пісьменніца, даследчыца.

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled» і «Мы вернемся».

Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Пераклад» за зборнік вершаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.

Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, літоўскую, рускую, славенскую мовы. Перакладае свае творы на англійскую.

Скончыла магістратуру Уэстмінстарскага Універсітэта (Creative Writing: Writing The City). Аспірантка Універсітэта Брайтана.

У творчасці асвятляе тэмы дзіцячых траўм і стасункаў з бацькамі, уплыву патрыярхальнага грамадства на жыццё жанчыны, тэмы хатняга і дзяржаўнага гвалту, загойвання ранаў і адбудоўвання сябе.

Комар Ганна :: Publications

pdf

Страх вышыні

Вершы
Комар Ганна

У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 7 (179) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 ліпеня — 170-я гадавіна з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Лучыны. Сыракомля і Дастаеўскі Нарадзіўся Янка Лучына — так ён пачаў падпісваць сябе пад беларускімі творамі, а сапраўднае імя — Іван Неслухоўскі — у Менску ў 1851 годзе. Ён паходзіў са старажытнага беларускага...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 12 (172) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я толькі летась стала грамадзянкай. Да гэтага я была Ганна Комар, якая жыве ў Беларусі, любіць мову, адчувае нейкімі паэтычнымі фібрамі зямлю і людзей, але я была грамадзянкай толькі на паперы. Калі ў мяне пыталі, ці ў апазіцыі я, казала, што я менавіта культурная апазіцыя, бо цуралася палітыкі наогул....… More

pdf

Дзеяслоў 101

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 6 (118) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Здаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага...… More

pdf

Дзеяслоў 82

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 79

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

Кантэкст

Ганна Комар. Пра паэзію, Акрэсціна і рэвалюцыю + Вершы ў аўтарскім выкананні
Комар Ганна, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org