- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасьля развалу Савецкага Саюзу усе праблемы, што паўсталі ў выніку “нацыянальнай палітыкі” краіны Саветаў пачалі выходзіць вонкі. І кожны з канфліктаў прыцягвае людзей і няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца залагоджваньнем супярэчнасьцяў, абаронай правоў чалавека ды гуманітарнымі праграмамі. Гэтыя людзі арганізоўваюць перамовы, аказваюць гуманітарную дапамогу, пацярпелым і ўцекачам, арганізуюць рэабілітацыяныя праграмы і г.д. З прычыны цяжкасьці задачаў няўрадавыя арганізацыі Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў стварылі працоўную групу па пераадоленьні і ўрэгуляваньні канфліктаў, якая праводзіла маніторынгі актыўных ды лятэнтных канфліктаў на тэрыторыі краінаў СНД. Гэтае выданьне абагульняе вопыт працы па правядзеньні місіяў, акрамя таго выданьне дае ўяўленьне пра магчымасьці няўрадавых арганізацыяў у правядзеньні міратворчых акцыяў ды місіяў. У кнізе прадстаўленыя працоўныя матэрыялы, справаздачы аб праведзеных місіях, якія былі надрукаваныя абмежаваным накладам. Выданьне дае магчымасьць пабачыць і прааналізаваць розныя па праблематыцы і месцазнаходжаньні місіі для абмену вопытам і выпрацоўцы далейшых дзеяньняў па вырашэньні канфліктаў. (З.К.)