Конкурс на лепшыя калядныя ялінкі   
            
                2021-01-09 18:52
            
            
                            
                        
                
Упрыгожаная ялінка – гэта адзін з прыгажэйшых элементаў Калядных святаў.
Калісьці верылі, што святочныя ўпрыгажэнні ёсць своеасаблівым абярэгам для дома і абараняюць дом ад злых духаў. Пры ўмове, што гэтыя ўпрыгожанні былі зроблены ўручную. Цэлыя сем’і збіраліся вакол сталоў, поўных каляровай паперы і саломы, каб разам падрыхтаваць калядныя ўпрыгажэнні. 
Менавіта да гэтай традыцыі звяртаецца Падляшскі Інстытут Культуры, арганізуючы конкурс. Конкурс накіраваны на людзей, якія захоўваюць звычай упрыгожваць ялінку ў адпаведнасці з каляднымі традыцыямі рэгіёна. Кажа арганізатарка Крыстына Куніцкая з Падляшскага Інстытуту культуры. 
– Можна нам даслаць цэлую выяву, як выглядае ўсё разам, а таксама элементы, якія спадарства хоча зрабіць самастойна, і апісаць значэнне элементаў. Адкрылі мы такі е-мэйл choinka@pikpodlaskie.pl, на які трэба дасылаць здымкі. Два здымкі агульныя, і 4-5 здымкаў элементаў.
Здымкі з уласна выкананымі святочнымі ўпрыгожаннямі можна дасылаць яшчэ да 10 студзеня па адрасе:
 choinka@pikpodlaskie.pl. На двух фотаздымках павінна быць паказана ўся ялінка, а на астатніх пяці – буйныя планы адзіночных упрыгожанняў. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на сайце 
www.pikpodlaskie.pl 15 студзеня. 
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя