be
Край.BY: Ружаны – гісторыя адной дэвальвацыі

Край.BY: Ружаны – гісторыя адной дэвальвацыі

Харланчук Павал

Мы шмат ведаем пра магдэбургскае права ў гарадах Беларусі, але ж і нашыя мястэчкі ад іх не адстаюць. Узяць хаця б адно з іх на гістарычнай Слонімшчыне. Яно вядомае ўсяму свету перш за ўсё рэзідэнцыяй аднаго былога пісара, які “дапісаўся” да таго, што род ягоны стаў магнацкім. Уявіце сабе: набытае калісьці за 30 000 коп, яно цяпер каштуе… Ды не каштуе! Бо стала для Беларусі бясцэнным. Вось такая пазітыўная “дэвальвацыя”, не тое што цяпер. “Дарога Вітаўта” стала для тутэйшых не проста фігурай мовы, а сапраўдным хайвэем паміж светамі. На скрыжаваннях гісторыі мястэчка вы “сустрэнеце” прэм’ер-міністра незалежнай дзяржавы (здагадайцеся, якой) і ўбачыце ўнікальныя для беларускага дойлідства абрысы, што тонуць у дыме польска-рускай вайны. І гэта яшчэ не ўсё: менавіта тут гартавалася ідэя пра аб’яднанне габрэяў у дзяржаве на сваёй гістарычнай радзіме – у Ізраілі! Зацікавіліся? Тады наперад у віртуальнае падарожжа!



Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Край.BY
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-01-09
  • Рэдактар: Харланчук Павал
  • Выдавец: Будзьма беларусамі!
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org