en

Крэйдзіч Анатоль

Крэйдзіч Анатоль

Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч, нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 года ў в. Заверша Драгічынскага раёна. Да 1979 года жыў у в. Заверша, вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 годзе разам з маці пераехаў у в.Рудск Іванаўскага раёна. Тут пайшоў у 8 клас Рудскай школы.

Скончыўшы 8 класаў, паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 годзе.

З 1984 па 1986 – на вайсковай службе ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем.

У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі.

У тым жа 1986 годзе паступіў на працу ў калгас “Светлы шлях” (в. Рудск) інструктарам па спорце.

У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам Іванаўскай райгазеты “Чырвоная звязда”. Хутка пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым – загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты. Адначасова публікаваў свае творы – паэзію і прозу – у рэспубліканскай маладзёжнай газеце “Чырвоная змена”, літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса “Маладосць” празаічны зборнік “Права на ўсмешку”. У першай палове 90-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў Беларусі “Першацвет”, у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету “Народная воля” на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці.

У 1992 годзе атрымаў дыплом журналіста ў БДУ.

Лаўрэат часопіса “Маладосць” (1992), прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995), прэміі часопіса “Беларуская думка” (2005), “Залатое пяро” (2009)...

З 1996 года – уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты “Чырвоная змена” па Брэсцкай вобласці і Брэсцкай абласной газеты “Заря” па так званым Прыпяцкім рэгіёне Берасцейшчыны.

У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной беларускамоўнай газеты “Народная трыбуна” і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў “Зарю”.

У 2001 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў зборнік прозы “Палескі Напалеон”. У 2002-м – зборнік прозы “Параненыя мары”. У 2005-м – дакументальная кніга “Анатоль Клімец. Жыццё і лёс”.

У студзені 2006-га абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 18 мая 2006 года гэтую пасаду сумяшчаў з пасадай рэдактара Брэсцкай раённай газеты “Заря над Бугом”. З 8 верасня 2008 года па сёння пасаду старшыні абласной пісьменніцкай суполкі сумяшчае з пасадай галоўнага рэдактара Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”.

За час работы старшынёй аддзялення СПБ ініцыіраваў і ажыццявіў некалькі буйных праектаў у галіне літаратуры: 1.Стварэнне сумесна з філалагічным факультэтам БрДУ імя Пушкіна і пры падтрымцы Брэсцкага аблвыканкама энцыклапедычнага выдання “Літаратурная карта Берасцейшчыны” (2008); 2.Заснаванне штогадовай Літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя Ул. Калесніка (2007); заснаванне Берасцейскіх (кастрычніцкіх) нумароў у літаратурных часопісах “Маладосць” (з 2006 года) і “Нёман” (з 2009 года). Драбнейшыя праекты: штогадовыя літаратурныя падарожжы па рэгіёнах вобласці; заснаванне абласнога літаратурнага свята “Лунінская восень”, у межах якога адбываецца ўручэнне літпрэмій імя Ул. Калесніка; заснаванне штогадовага дзіцячага літаратурнага конкурсу, пошук маладых талентаў і рэдагаванне іх кніг; стварэнне сайта абласнога аддзялення СПБ у Інтэрнеце і іншыя. У 2009 годзе ў перакладзе на іншыя мовы выйшлі: урывак з аповесці “Меланхолія” у польскім часопісе “Люблін. Культура і грамадства” і апавяданне “На пероне” ў маскоўскім часопісе “Наш современник”.

Крэйдзіч Анатоль :: Publications

pdf

Роднае, шчымлівае

кніга прозы
Крэйдзіч Анатоль

Кнігу прозы Анатоля Крэйдзіча склалі дакументальна-мастацкая аповесць пра вядомага беларускага мастака Янку Рамановіча, які жыве ў в. Моталь Іванаўскага раёна і прымае актыўны ўдзел у выставах у дзясятках краін свету, а таксама нарысы пра вядомых і адметных людзей Брэстчыны, літаратурныя роздумы пра...… More

pdf

Адкрыццё

Зборнік лепшых твораў удзельнікаў літаратурных конкурсаў “Паглядзі на Брэст над Бугам, колькі хараства!..” і “Сугучча слоў жывых”
Крэйдзіч Анатоль - укл.

У гэтай кнізе сабраны лепшыя творы ўдзельнікаў літаратурнага конкурсу для дзяцей і моладзі “Паглядзі на Брэст над Бугам, колькі хараства!..”, абвешчанага Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі ды кафедрай беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна...… More

pdf

Літаратурная карта Берасцейшчыны


Крэйдзіч Анатоль - укл.

“Літаратурная карта Берасцейшчыны” – гэта своеасаблівы навігатар па літаратурным “моры Герадота” як у прасторы, так і ў часе, для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліятэкараў, музейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул усіх, каму неабыякавая культура роднага краю...… More

pdf

Анатолий Климец. Жизнь и судьба

Сага о настоящем человеке
Крэйдзіч Анатоль

Целую неделю город Брест и его окрестности поливал дождь. На некоторое время он прекращался, но небо все равно оставалось хмурым и не предвещало погожих дней. Пеленою тумана покрылись многоэтажки, громоздкие индустриальные кварталы, низкие, утопающие в зелени кварталы индивидуальной застройки, Брестская...… More

epub pdf

Параненыя мары

Пе\'са, апавяданні, мініяцюры
Крэйдзіч Анатоль

Зборнік складаецца з празаічных твораў гістарычнай п'есы «Палескі Напалеон», арыгінальных апавяданняў, а таксама з кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце. На добры толк, назву «Палескі Напалеон»...… More

epub pdf

Палескі Напалеон

Аповесць, апавяданні
Крэйдзіч Анатоль

Другая кніга прозы аўтара. Аповесць, апавяданні. Асноўнае палатно кнігі саткана з характараў і вобразаў, якія дасканала раскрыты Анатолем Крэйдзічам. Героі кнігі - запамінальныя, каларытныя, надзеленыя высокай духоўнасцю, багатым унутраным светам, якія не пазбаўлены трагізму, пошукаў спрадвечных ісцін....… More

epub pdf

Права на ўсмешку

Апавяданні
Крэйдзіч Анатоль

Ужо сваімі першымі апавяданнямі, якія былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”, Анатоль Крэйдзіч звярнуў на сябе ўвагу чытача. Малады празаік піша аб тым, што яму баліць, што хвалюе, што добра ведае. А ведае ён перш за ўсё вясковае жыццё, бо i сам жыве ў палескай глыбінцы з дзяцінства, працуючы журналлістам...… More

pdf

Маладосць 10 (719) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Калі б ад самага пачатку апавядаць вам па парадку, як казаў наш класік, то ніяк не выпадае не адзначыць, што ідэя гэтага нумара належыць увогуле не часопісу «Маладосць», а спадарыні Але Мяснянкінай, намесніку дырэктара па навуковай працы Брэсцкай абласной бібліятэкі. Выказаная рамантычна прыгожым, ледзь...… More

pdf

Маладосць 11 (648) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў...… More

pdf

Дзеяслоў 03


* "...Паэзія - несьмяротная..." * Адамовіч Алесь, "Зямля - рубеж" * Акулін Эдуард, Мной прыдуманы вершасьвет * Аркуш Алесь, Полацак-Вільня * Арлоў Уладзімер, Маленькі канцэрт для міланскіх катоў * Багданава Галіна, Космас зямное мары * Булыка Галіна, Механічны сусьвет. З...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org