- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (1991), Вечар над светам (1998) і Крык дзікай ружы (2003). На сакавік гэтага года запланаваны выхад зборніка Пад нашым небам. З’яўляюся членам Саюза беларускіх пісьменнікаў і „Белавежы”. (Юрый Баена, Ніва № 11/2653, 18 сакавіка 2007 г.)