- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дасьледчыца з Польшчы спрабуе ўвесьці ў польскую гістарыяграфію цэлы пласт палітычнага і грамадзкага жыцьця Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, нязьменнай часткай якой быў беларускі каталіцкі рух 20-30-х гадоў. Традыцыйна, у польскай гістарыяграфіі калі і з’яўлялася беларуская тэматыка міжваеннага часу, дык у лепшым выпадку яна датычыла левых партыяў і рухаў. Асноўная мэта працы – паказаць як беларуская каталіцкая інтэлігенцыя, што гуртавалася вакол газэтаў “Крыніца” (1919-1925) ды “Беларуская крыніца”, у неспрыяльных умовах змагалася за захаваньне беларускай культуры, мовы ў грамадзкім і рэлігійным жыцьці, за стварэньне беларускага школьніцтва. Аналізуючы выданьні, аўтарка спрабуе скласці вобраз і ідэалёгію, якой карысталася беларуская хрысьцянская дэмакратыя ў міжваеннай Польшчы. Праца Малгажаты Мораз, унікальнае дасьледваньне ў польскай гістарычнай навуцы, без перабольшваньня будзе карыснай і беларускім дасьледчыкам, як погляд на зьявы беларускай гісторыі звонку.