- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
31 кастрычніка ў Менску ў палацы культуры МТЗ прайшоў ІІ З’езд БХД. Нягледзячы на тое, што памяшканне для правядзення з’езду далі толькі за паўтары дні, БХД удалося сабраць 311 дэлегатаў, сотні гасцей і прадстаўнікоў 23 СМІ. На З’ездзе выступілі госці: першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, адзін з лідэраў Руху за Свабоду Віктар Карняенка, ксёндз Юрый Барок, прадстаўнік царквы «Новае Жыццё» Сяргей Луканін. Сярод замежных гасцей вылучаліся амбасадар Велікабрытаніі Роўзмары Томас, прадстаўнік Еўракамісіі, дэпутат Еўрапарламенту Альгірдас Саўдаргас, прадстаўнік Еўрапейскага Хрысціянскага Палітычнага Руху (EСPM) спадар Лео ван Дюсбург, прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Нідэрландаў, Чэхіі, Нямеччыны, Францыі, Літвы, Латвіі, Венгрыі.