- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кажуць, што напярэдадні, 31-га сьнежня, людзі яшчэ пераходзілі праз Дзьвіну ў Бешанковічах. Раніцай 1-га студзеня яны яшчэ спалі, а па лёдзе соўгаліся толькі сабакі. Пераходзіць па лёдзе на другі бок было крайне небясьпечна. Бо лёд (і без таго тонкі) ужо адышоў ад берага на некалькі метраў. Дзьвіна пабыла ў лядовым палоне роўна месяц. Здавалася б, пасьля таго як на ёй былі пабудаваныя дзьве ГЭС, павадкі на ёй мусілі стаць наогул рэдкасьцю. Але ж прырода вызначае свае законы. За тыдзень анамальнага цяпла (з канца года да 5-га студзеня) ўвесь багаты сёлетні сьнег растаў і сышоў у рэчкі. І цяпер шырачэнная плынь прывычна нясе ўсю гіганцкую масу вады да Балтыйскага мора. Была інфармацыя, што ў Полацку на ГЭС скідваюць лішкі вады, так шмат яе там сабралася. У нас ГЭС пакуль няма, таму скідваць ваду таксама патрэбы няма. А вось перабрацца на другі бераг жаданьне ёсьць шмат у каго, але ж лодачная пераправа не працуе.