- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што ёсць і што будзе. Вельмі цікава аналізаваць статыстычныя дадзеныя па зарплаце, параўноўваць зарплату асобных катэгорый работнікаў, зарплату ў раёне і вобласці. На сённяшні дзень яна амаль паўсюль аднолькава нізкая і ўжо некалькі гадоў не мае тэндэнцыі ўстойлівага росту. Апошняе значнае яе падвышэнне адбылося недзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. З таго часу цэны на хлеб, алей, малако і мяса выраслі амаль удвая ці больш. Значна падаражэлі садавіна і гародніна, вырасла цана на бульбу. Нават за два апошнія гады ў разы ўзняліся ў цане газ і бензін. І ўсё гэта сведчыць, што рэальнае жыццё большасці значна пагоршылася. Многія маё знаёмыя, якія раней былі амаль што задаволеныя жыццём, сёння пры сустрэчы пачынаюць скардзіцца на цяжкасці і пытацца, ці не зменіцца што-небудзь у нас у найбліжэйшы час. Я адказваю ім: не. На і так няпростую сітуацыю ў краіне пачынае ўплываць сусветны фінансавы крызіс. Большасць раней прыбытковых буйных беларускіх прадпрыемстваў, якія значна папаўнялі бюджэт краіны, сёння працуюць на склад. Ёсць нават небяспека амаль поўнага іх спынення.