- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нечаканы паварот адбыўся у гучнай справе аб бойцы паміж міліцыянерамі ў Докшыцах, у выніку якой адзін з іх загінуў. Асуджанага былога міліцыянера вызвалілі пад падпіску аб нявыезде і па справе прызначаны новы суд. Канфлікт паміж 19-гадовым участковым і яго калегам з аддзела па барацьбе з наркотыкамі, якому тады было 22 гады, адбыўся ў бары «Сфера» ў Докшыцах ноччу 1-га верасня 2019 года. Гэта быў час, калі абодва знаходзіліся не на службе, адпачывалі. Як было ўстаноўлена ў судзе, канфлікт узнік з-за дзяўчыны. І старэйшы з іх ударыў малодшага ў твар “у адказ на грубую адмову пайсці з ім пагаварыць аб паводзінах у дачыненні да яго сяброўкі”. Адзін удар… Але пасля яго ў 19-гадовага участковага Івана Хілько з рота пайшла кроў, ён упаў і страціў прытомнасць. Івана перавезлі ў Віцебск, потым – у Мінск, зрабілі трэпанацыю чэрапа, дзевяць дзён ён правёў у рэанімацыі. Аднак, нягледзячы на намаганні медыкаў, памёр у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць. Пахавалі Хілько ў вёсцы Несцяроўшчына пад Докшыцамі.Трагедыю ў Докшыцах каментаваў тагачасны кіраўнік МУС Юрый Караеў: – Я цалкам падзяляю боль родных, мне вельмі непрыемна, што гэта здарылася ў шэрагах міліцыі, – сказаў ён. – (…) Гэта, вядома, выпадак дзікі, такога быць не павінна.