- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творы Валянціны Коўтун добра вядомы чытачам не толькі Беларусі, але Украіны, Літвы, Расіі, іншых краін. Раман «Крыж міласэрнасці» ў еўрапейскай літаратуры — з'ява унікальная. Гісторыка-біяграфічная дылогія створана на аснове жыцця і творчасці славутай паэтэсы, сястры міласэрнасці пачатку стагоддзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі). На старонках вострасюжэтнай кнігі ажывае шмат іншых знакамітых людзей пераломнай эпохі — Я. Купала, І. Франко, Э. Ажэшка, К. Каганец, браты Луцкевічы, В. Іваноўскі, дзяржаўныя дзеячы — Мікалай ІІ, граф Вітэ, мітрапаліт Шаптыцкі. Асабліва трапяткой моваю напісаны старонкі пра каханне. У рамане ўспыхвае светлая зорка паэзіі і кахання, гучыць магутны арган эпохі — у храмах Вільні, Львова, Гародні, Кракава, Рыма, Венецыі.