- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе даследуюцца жыццёвы шлях, душпастырская дзейнасць, навуковая, тэалагічная, літаратурна-публіцыстычная, грамадска-палітычная і выдавецкая дзейнасць ксяндза Адама Станкевіча ў кантэксце беларускага каталіцкага адраджэння першай паловы XX ст. Раскрываецца багацце хрысціянскіх і нацыянальна-адраджэнскіх ідэяў і канцэпцыяў, абгрунтаваных у манаграфіях, шматлікіх артыкулах і нарысах, перыядычных выданнях. Упершыню аналізуюцца архіўныя матэрыялы, запіскі А. Станкевіча, у якіх асвятляюцца тэарэтычньш, тэалагічныя і гіалітычныя аспекты каталіцкага адраджэння. Праца выканана ў Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны.