- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ летась беларускі ўрад на чале з ягоным кіраўніком, намагаючыся палепшыць няпростую эканамічную сітуацыю ў краіне, вырашыў распачаць сур'ёзную барацьбу з тымі грамадзянамі, хто не папаўняе дзяржаўны бюджэт, - так званымі "тунеядцамі". Адпаведнасць семантычнага значэння расейскага слова "тунеядец" беларускаму перакладу "дармаед" аналізаваў у сваім блогу гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў. І вось ужо пачатак новага 2015-ага году адзначаны працягам гэтай аб'яўленай барацьбы з непрацуючымі "элементамі". Між тым, сама па сабе гэта старая савецкая традыцыя. Іншая справа, наколькі далёка зараз гатовыя зайсці беларускія ўлады.