en

Куляшова Валянціна

Куляшова Валянціна

Куляшова Валянціна, нарадзілася 27.01.1936 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка.

У 1958 г. скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. З 1960 г. жыла ў Сафіі (Балгарыя), працавала настаўніцай сярэдняй школы, вучылася ў аспірантуры (па беларускай мове і літаратуры) Сафійскага ўніверсітэта, была рэдактарам-перакладчыкам на Балгарскім радыё. У 1967 г. вярнулася ў Менск. У 1967-1982 гг. - выкладчык кафедры расейскай мовы БДУ, старшы рэдактар на Беларускім тэлебачанні, загадчык творчага аддзела Рэспубліканскага Дома работнікаў мастацтва.

Літаратурнай працай займаецца з 1967 г. Перакладае з балгарскай, польскай на расейскую і беларускую мовы, а таксама з беларускай на расейскую. У 1983 г. часопіс «Неман» апублікаваў пераклад рамана П.Вежынава «Весы». Пераклала на беларускую мову асобныя творы Х.Васілева, Я.Конюша, А.Сятэцкага, на расейскую - Х.Дэбрэцінава, Г.Алексіева, Х.Васілева. Аўтар літаратуразнаўчай аповесці-эсэ пра А.Куляшова «Лясному рэху праўду раскажу...» (1989) і сцэнарыя дакументальнага фільма пра А.Куляшова «Край крынічны» (1972).

Склала «Анталогію беларускага апавядання» (на балгарскай мове, Сафія, 1968), фотаальбом «Аркадзь Куляшоў» (1985), кнігу «Маналог» А.Куляшова (1989), Збор твораў А.Куляшова ў 2 тамах (Масква, 1989).

Памерла Валянціна Куляшова 14 кастрычніка 2018 году.

Куляшова Валянціна :: Publications

pdf epub

Лясному рэху праўду раскажу...

Літаратуразнаўчае эсэ
Куляшова Валянціна

Кніга Валянціны Куляшовай — гэта і ўспаміны пра бацьку, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, і адначасова даследаванне яго творчасці. Кніга напісана эмацыянальна, падкупляе трапнасцю меркаванняў, здольнасцю аўтара зразумець і паказаць складанасць і шматграннасць паэтычнай натуры вядомага майстра...… More

Роднае слова 5(101)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Адносіны, стасункі, дачыненне, стаўленне * Бандарчык Васіль, Які збудуем «дах»?: Пра кнігу А. Лакоткі «Пад стрэхамі прашчураў» * Бельскі Алесь, «Прыроды вечны калаўрот...»: Кругазварот прыроды і часу ў беларускай паэзіі * Вітка Васіль, Сустрэча вачэй...… More

Роднае слова 4(100)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура сталага Адраджэння: Сервантэс. Шэкспір * Бельскі Алесь, «Бядой запаленае слова»: Чарнобыль у беларускай паэзіі * Выгонная Лілія, Беларуская мова для цікаўных: Курс на выбар ...… More

Роднае слова 2(98)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Італія. Пачатак эпохі Рэнесанса: Дантэ Аліг'еры * Богуш Сяргей, «Мне імя тваё дасталося»: Таемны сэнс імёнаў * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум...… More

Роднае слова 1(97)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Баршчэўскі Лявон, Сярэднявечны эпас: Шата Руставелі і яго паэма «Віцязь у тыгравай шкуры»; Рыцарскі раман. «Аповесць пра Трышчана» * Бельскі Алесь, Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці: Сучаснасць у мастацкім асэнсаванні Івана Шамякіна * Бугаёў Дзмітрый, Паўнакроўнасць жыцця: Літаратурны...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org