Культура ў закладніках: патрабуем вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
2020-06-25 15:07
Шаноўныя сябры ПЭНа!Беларускі ПЭН-цэнтр падрыхтаваў
заяву ад супольнасці арганізацый ды ініцыятыў культуры, у якой заклікае ўлады вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкаў і зняцця перашкодаў для культурных праектаў, якія спыніліся праз судовы пераслед уладамі "Белгазпрамбанку". Падпісаць заяву могуць культурніцкія арганізацыі і ініцыятывы. Сёння яна апублікаваная на сайце ПЭНа і іншых арганізацый.
Мы таксама хочам ініцыяваць на сайце ПЭНа акцыю салідарнасці праз публікацыю асабістых выказванняў (2-3 абзацы) сябраў нашай арганізацыі. Мы будзем удзячныя вам за пазіцыю, просім выказаць стаўленне да рэчаў, якія адбываюцца зараз у Беларусі
Прыкладнае кола тэмаў, якія мы прасілі б закрануць у сваім выказванні:
Дзейнасць Віктара Бабарыкі па падтрымцы ініцыятыў у сферы культуры; унікальная калекцыя жывапісу і скульптуры, лёс якой сёння невядомы; дзейнасць пляцовак Ulej i MolaMola ў падтрымцы праектаў у сферы культуры, грамадства, медыцыны; эскалацыя ўладамі канфлікту паміж грамадзянамі і дзяржавай; затрыманні людзей падчас мірных акцый; імкненне да пераменаў; мірны пратэст; імкненне да свабоды і павага правоў і свабодаў.
Дасылайце, калі ласка, свае выказванні на адрас
info@pen-centre.by (да мэйла просім таксама далучыць фотаздымак). Выказванні будуць размешчаныя на сайце і ў сацсетках ПЭНа.
Усяго найлепшага,
Першая намесніца старшыні Таццяна Нядбай