en

Куніцкі Змітрок

Куніцкі Змітрок

АЎТАБІЯГРАФІІ.

ГАЛОЎНАЕ З МАЁЙ БІЯГРАФІІ.

Нарадзіўся на хутары дзеда,
Тым, што Ліпавай зваўся Гарой.
Мне лучына была першасветам,
Першай радасцю, першай зарой.

А здарылася гэта на Расоншчыне ў маіх бацькоў: Стральцова Пятра Мікалаевіча і Алены Іванаўны ў 1929 годзе 8 лістапада (па пашпарту – 14 лістапада: віной гэтаму – вайна). Яшчэ немаўляткам разам з бацькамі апынуўся ў Полацку, дзе неўзабаве набылі даволі вялікі хутар (сеялі нават жыта), куды са сваімі пажыткамі і кароўкай перабраліся і бацькава маці бабуля Кацярына Аляксандраўна. А ў 1939 годзе ўсе прыгарадныя хутары сагналі ў пасёлак паўз Себежскай шашы і зямлю абрэзалі.

Бацька 1907 г.н. у першую зіму Вялікай Айчыннай вайны дзесьці пад Масквой прапаў без вестак. А мы: бабуля, наша маці 1908 г.н. (памерла ў 1988г.), я, старэйшы “мужык” у хаце, брат Фёдар 1932 г.н., які ўжо сышоў з нашасвету; сястра Ірына (зараз Меднікава) 1937 г.н.; сястра Клара 1940 г.н. (памерла ў 1942г. ад запалення лёгкага) усю акупацыю пражылі ў Полацку.

Маміна швіва, кароўка і наша з братам гаспадарчая справа (паства, назапашванне сена і дроў (зімой на саначках на кожны сезон ) паспрыялі перажыць ліхалецце.

Да вайны я скончыў 4 класы 9-ай СШ, а ў 1948 г. 7 класаў7-ай СШ і паступіў у 17-ае мастацкае рамеснае вучылішча г.Рыгі і цераз 3 гады атрымаў атэстат альфрэйшчыка-жывапісца. Год працы ў Падмаскоўі і Адэсе, служба ў паветраных войсках і я пасля сямігадовай адлучкі вярнуўся дадому. На працягу гэтых гадоў закончыў сярэднюю адукацыйную школу працоўнай моладзі.

У 1956 годзе жаніўся на Алене Баравец 1936 г.н. У 1957 г. нарадзіўся першынец Віктар, а ў 1967г. – сын Дзмітры. Абое жанаты. Я маю ўнука, трох унучак і двух праўнукаў. Пражыўшы 25 год з першай жонкаю, шлюб скасаваў і ў 1982 годзе ўзяў шлюб з Міклашэўскай Ганнай 1934 г.н., якая, на вялікі жаль, 13 студзеня 2011 года пакінула наш свет.

Напачатку працаваў маляром. Потым з 1960 года мастаком-афарміцелем у Доме афіцэраў, аператарам на заводзе шкловалакна, загадчыкам пастаноўчай часткі і дэкаратарам пры Полацкім народным тэатры, дзе згуляў каля дзесятка розных роляў, і зноў мастаком-афарміцелем. У 1991 выйшаў на пенсію па ўзросту.

Першы верш напісаў у 1947 годзе. Першы надрукаваны з’явіўся ў армейскай газеце ў 1955 годзе. Тады і нейкі час потым пісаў на расейскай мове, але свая родная пераважыла і дзесьці з 70-х пішу толькі на беларускай. У “Наддзвінні” з 1967 году, якое тады яшчэ было гуртком пры раённай газеце. Званне народнага літаб’яднання атрымалі ў 1995г. Нейкі час ужо пенсіянерам там жа быў на пасадзе рэдактара беларускай мовы.

Выдаў 5 кніжак вершаў, нататкаў, перакладаў з расійскай мовы і невялікіх апавяданняў. “Рэха трох асін” – 2000г., “Тое-сёе з куфэрка памяці” – 2001г., “У цянётах часу” – 2004г., “На рубяжы тысячагоддзяў” – 2009г., “Сэрцаграма” – 2011год, у ліку аўтараў некалькіх альманахаў і зборнікаў.

Памёр Змітрок Куніцкі 30 верасня 2013 году.

Куніцкі Змітрок :: Publications

Сэрцаграма


Куніцкі Змітрок

Новая кніга Змітрака Куніцкага — гэта вершы, напісаныя ў розныя гады XX і XXI стст., прасякнутыя сыноўскай любоўю да Бацькаўшчыны, балючымі клопатамі мінулых і сучасных дзён, сумныя шчырыя і пакаянныя вершы пра каханне, гумарыстычныя і сатырычныя; празаічныя: нататкі, замалёўкі, эсэ, якія адлюстроўваюць...… More

На рубяжы тысячагоддзяў

вершы і нататкі
Куніцкі Змітрок

Чытач трымае ў руках чарговы зборнік твораў палачаніна Змітрака Куніцкага. Традыцыйна паэт у сваёй творчасці засяроджвае ўвагу на любові да роднай Беларусі, шчыра і балюча перажывае яе праблемы, спадзеючыся на неадменны росквіт бацькоўскага краю, на яго неўміручасць. Вялікае месца займае тэма кахання...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org