en

Курыловіч Мечыслаў

Курыловіч Мечыслаў

Нарадзіўся 17 лютага 1939 года у Гродне.

Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута чатыры гады працаваў участковым урачом у прынёманскіх вёсках, потым анколагам у Гродне. Апошнія два гады ( да пенсіі) у Мурманску.

Выдаў зборнікі вершаў: “Тутэйшы”, 2006г., выдавецтва – «Беларускі кнігазбор», 210 с., «Прыдарожная вярба», выдавецтва – «Гродзенская друкарня»,105 с., «Вчерашние святыни» 2008г., выдавецтва – “Гродзенская друкарня”,125 с.

Друкаваўся ў “Гродзенскай праўдзе”, медыцынскай газеце “Эскулап”, калектыўных зборніках паэзіі “Галасы”, “Гнёзды слоў – словы гнёзд”.

“Матыў прынёманскіх вятроў”, 64 с. – чацвёрты зборнік у электронным варыянце.

Курыловіч Мечыслаў :: Publications

pdf

Лiцвiнка

Проза, лірыка, фотаздымкі
Курыловіч Мечыслаў

Пасля таго, як беларусы з братняю Русью пачалі разам шукаць да шчасця дарог 124 абарыгены толькі з майго радаводу рассталіся з родным кутом. З 254-х родзічаў 84 уцяклі ў Польшчу, 19 апынуліся ў ГУЛАГах (пасля смерці Сталіна реабілітаваны), 11 загінулі: тры ад рук немцаў, два пасля допытаў у КДБ і шэсць...… More

pdf

Прыдарожная вярба

Вершы
Курыловіч Мечыслаў

Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі), раздзяліў лёс большасці жыхароў вёскі Плябанішкі (Гродзенскі раён). Атрымаў 25 гадоў выпраўленчай працы ў Варкуце. Мама з чатырмя малымі засталася на “волі”.Пасля...… More

pdf

Тутэйшы

Вершы
Курыловіч Мечыслаў

Зборнік вершаў Мечыслава Курыловіча , урача па прафесіі, які жыве ў Гродне – гэта шчырае апавяданне пра нашу спадчыну і лёс мовы, пра людскія вольнасці і моц духу, а таксама спавядальныя лірычныя радкі пра каханне. Навідавоку ў чытача спроба аўтарскага позірку на час з яго пераменамі і няспынным рухам....… More

pdf

Матыў прынёманскіх вятроў


Курыловіч Мечыслаў

Гэта кніга – своеасаблівы аўтарскі роздум пра жыццё і час з іх шчымлівым болем пра страчаную людзьмі гістарычную памяць, пра занядбаную родную мову, экалогію і аптымістычныя радкі пра незаменнае – каханне....… More

pdf

Новы замак 2012

літаратурны альманах
Астравец Сяргей - укл.

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org