- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга знаёміць з мясцінамі, звязанымі з жыццём i творчасцю беларускага паэта i публіцыста Ф. Багушэвіча. Прысвячаецца 150-й гадавіне з дня нараджэння паэта. Францішак Багушэвіч, як вядома, нарадзіўся ў фальварку Свіраны пад Вільняй. Але свядомыя гады яго жыцця прайшлі ў Кушлянах, таму мы i лічым гэтую мясціну яго радзімай, яго бацькаўшчынай. Ды яно i на самой справе так. У Кушлянах Багушэвічы жылі з даўніх часоў. У 1749 годзе фальварак купіў за чатырыста пяцьдзесят злотых Францішкаў прапрадзед Антон. З тае пары i ажда саракавых гадоў нашага стагоддзя хто-небудзь ды жыў з Багушэвічаў у Кушлянах. Для шырокага кола чытачоў.