- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Зарэцкі (сапр. Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) нарадзіўся 20 лістапада 1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і вясковага дзяка. Дзяцінства будучага пісьменніка прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (адсюль і псеўданім). М. Зарэцкі скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. Служыў перапісчыкам у паўвайсковай часці, некаторы час настаўнічаў на Магілёўшчыне, узначальваў Шклоўскі валасны аддзел народнай асветы. У 1920-1927 гг.— палітработнік Чырвонай Арміі. Адзін з арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», пасля ўваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Полымя».