be

Лябедзька Анатоль

Лябедзька Анатоль

Анатоль Лябедзька

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну.

Працаваў трактарыстам у калгасе, скончыў Менскі пэдінстытут (гісторыя і француская мова) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, служыў у войску. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 і 13 скліканьняў. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 1994 году падтрымаў А. Лукашэнку, але неўзабаве перайшоў

у дэмакратычную апазыцыю, стаў сябрам, а з 2000 году – старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Ня раз прадстаўляў дэмакратычную апазыцыю на міжнародных форумах, у Кангрэсе ЗША і эўрапейскіх парлямэнтах. Арганізоўваў акцыі апазыцыі, шмат разоў быў арыштаваны, асуджаны, жорстка зьбіты. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў гвалтоўна зьмешчаны ў турму КДБ. У 2011 годзе Amnesty International прызнала яго вязьнем сумленьня.

Жанаты, мае сына.

Лябедзька Анатоль. Выданьні

108 дзён і начэй у засьценках КДБ
pdf epub

108 дзён і начэй у засьценках КДБ

Дзёньнік палітычнага закладніка
Лябедзька Анатоль

Турэмны дзёньнік Анатоля Лябедзькі – дэталёвае апісаньне пекла, якім стала для палітычных вязьняў «амэрыканка», сумнавядомая турма КДБ у цэнтры Менску, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Фізычны, псыхалягічны, інфармацыйны ціск, зьнявага чалавечай годнасьці бяспраўе, чорныя маскі – усё гэта... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org