be

Ляхоўскі Уладзімір

Ляхоўскі Уладзімір

Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі (нар. 5 лютага 1964, Мінск) — беларускі гісторык, даследчык мытнай справы.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1993). З 1993 рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 — супрацоўнік часопіса «Спадчына». З 1998 ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2007 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915—1918)». З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы».

Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст., гісторыю беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выставы «Ёсць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921—1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар многіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш.

У 2010 узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы член Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011). Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2013).

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Ляхоўскі Уладзімір. Выданьні

Ад гоманаўцаў да гайсакоў

Ад гоманаўцаў да гайсакоў

Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.)
Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці... Болей »

Ад гоманаўцаў да гайсакоў

Ад гоманаўцаў да гайсакоў

Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.)
Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці... Болей »

Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)
pdf

Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)

Навуковае выданне
Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных... Болей »

Кароткі нарыс гісторыі беларускага маладзёвага руху

Кароткі нарыс гісторыі беларускага маладзёвага руху

(2-я палова XIX ст. — 1939 г.)
Ляхоўскі Уладзімір

Кніга У. Ляхоўскага — першая ў Беларусі спроба абагульняльнага дасьледаваньня гісторыі маладзёвых арганізацыяў, што дзейнічалі ў вызначальныя для нашай Айчыны часы (канец XIX ст. — 1939 г.).У кнізе сыстэматызаваны каштоўны фактычны матэрыял, які дае магчымасьць раскрыць ролю малад-зёвых аб’яднаньняў... Болей »

Берасцейскі хранограф

Берасцейскі хранограф

Зборнік навуковых прац

У выпуску зборніка навуковых прац "Берасцейскі хранограф" навукоўцы Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна», даследчыкі з іншых гарадоў Беларусі, а таксама Расіі, Польшчы, Літвы раскрываюць шматлікія аспекты гістарычнага развіцця Берасцейшчыны і ўсёй Беларусі ў розныя гістарычныя... Болей »

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа
pdf

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры... Болей »

Літаратурная Беларусь 9 (169) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 9 (169) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У еўрапейскай геральдычнай і вексілалагічнай традыцыі колеравая палітра сцяга павінна быць супастаўная з колерамі герба. Гэта тлумачыцца вельмі проста: у сярэднявеччы патрабавалася ідэнтыфікаваць войскі на полі бою, маляваць кожнаму салдату герб было складана, таму абыходзіліся пазнакамі, якія перадаюць... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 52
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 52


Евгений Анищенко — Демаркация границы первого раздела Речи Посполитой с Российской империей в 1775 году # Sławomir Karp — Pauperyzacja szlachty grodzieńskiej w I połowie XVIII w. na przykładzie Karpiów z Brzostowicy Małej (Drewnianej) # Аляксей Ластоўскі — Расавыя ідэі ў беларускім нацыяналізме пачатку... Болей »

ARCHE 3 (162) 2019

ARCHE 3 (162) 2019

Пачатак

Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці... Болей »

ARCHE 1 (160) 2019

ARCHE 1 (160) 2019

Пачатак

Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org