- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзмітрый Ласько - фатограф. Нарадзіўся 23 верасня 1974 г. у Слоніме. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Прыборабудаўніцтва» (1997). З сярэдзіны 2000-х гг. працуе фотакарэспандэнтам вядучых беларускіх друкаваных і электронных СМІ. Адзін з аўтараў партала Belarus360.by, дзе стварае віртуальныя туры па славутых мясцінах Беларусі з дапамогай трохмерных сферычных і 360-градусных панарам. Панарамны фатограф, сертыфікаваны Google. Лаўрэат XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Найлепшы фотакарэспандэнт рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў» (2017). Аўтар кніг «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917» (2016), «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918–2018» (2017), камплектаў паштовак «Мінск. Минск. Minsk» (2017), «Беларусь. Беларусь. Belarus» (2017) (сааўтар усіх выданняў В. Корбут). Лаўрэат (разам з В. Корбутам) Прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917» (2017). Кнігі «Мінск. Спадчына старога горада. 1067-1917» і «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918-2018» узнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі «Фотапогляд» (фотаальбомы, фотакнігі) у Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» (2018).