- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборніку акумуляваны вопыт збірання, вывучэння, выкарыстання і прапаганды народных легенд, паданняў, бывалынчын, назапашаны ў сістэме адукацыі Віцебскай вобласці. Большую частку старонак выдання займаюць творы гэтых жанраў, зафіксаваныя настаўнікамі і навучэнцамі Віцебшчыны ў перыяд з 15 мая 2000 г. па 1 сакавіка 2001 г., падчас правядзення абласнога конкурсу «Легенды і паданні роднага краю». Рэкамендацыі па методыцы запісу і апрацоўкі вусных народных апавяданняў, цікавыя меркаванні педагогаў па актуальных праблемах іх даследавання, бібліяграфічныя і іншыя матэрыялы будуць карыснымі самаму шырокаму колу чытачоў, зацікаўленых у зберажэнні і перадачы нашчадкам духоўнай сгіадчыны беларусаў.