- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уступныя заўвагі. Новы этап у распрацоўцы дыялекталогіі непасрэдна звязаны з вывучэннем народных гаворак метадамі лінгвістычнай геаграфіі. Вялікі размах гэта работа атрымала ў пасляваенны перыяд, які азнаменаваўся выхадам у свет такіх грунтоўных прац, як «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ДАБМ), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», якія былі створаны аб'яднанымі сіламі ўсіх філолагаў нашай рэспублікі. Лінгвістычныя карты ДАБМ далі магчымасць апісаць фанетычны і марфалагічны ўзроўні беларускіх народных гаворак, абгрунтаваць новы варыянт групоўкі іх, выдзеліць не толькі асноўныя дыялектныя масівы, але і размежаваць іх на групы, абаснаваць занальны падзел беларускай моўнай тэрыторыі, што ўказвае не толькі на ўнутранае арэальнае чляненне ў межах беларускай дыялектнай сістэмы, але і адлюстроўвае гісторыка-генетычныя і кантактныя моўныя сувязі ва ўмовах тэрытарыяльнай сумежнасці. «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» з'яўляецца працягам Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы?
   Увесь нумар у адным файле