be

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак

Чалавек

Трэці том «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» грунтуецца на тых жа метадалагічных прынцыпах, што і папярэднія тамы. Ен уключае 293 лінгвістычныя карты, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне лексікі мясцовых гаворак Беларусі, якая датычыцца асобы чалавека, яго побыту і заняткаў. Сюды адносяцца назвы частак цела чалавека, словы, якія характарызуюць яго знешні выгляд, характар, назвы хвароб, прадметаў і паняццяў асабістай гігіены, тэрміналогія роднасці і сваяцтва, моўных зносін, гандлю, абраднасці, маёмасных адносін і інш. На пераважнай большасці картаў паказваюцца адносіны паміж рознымі тоеснымі па значэнні назвамі па сваім пашырэнні і раскрываюцца іх адносіны па ўтварэнні, а таксама нерэгулярныя фанетычныя і акцэнталагічныя адрозненні паміж імі. Шэраг картаў прысвечаны раскрыццю семантычнай неаднастайнасці слоў у гаворках. Разлічаны атлас на моваведаў, этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца роднай мовай.

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут мовазнаўства АНБ, Фонд фундаментальных даследванняў РБ, Міністэрства Архітэктуры і Будаўніцтва РБ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1996
  • Рэдактар: Мацкевіч Ю. Ф., Яшкін І. Я.
  • Выдавец: Інстытут мовазнаўства АНБ, Фонд фундаментальных даследванняў РБ, Міністэрства Архітэктуры і Будаўніцтва РБ
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Беларуская мова, Культура, Мэтадычная літаратура, Слоўнікі
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 554
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org