en

Лепешаў Іван

Лепешаў Іван

Нарадзіўся я 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. У 1940 г. скончыў 8 класаў Ліцвінаўскай СШ, здаў экстэрнам за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, першы курс якога закончыў у 1941 г. Удзельнічаў у Айчыннай вайне, служыў у арміі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. У 1948 г. скончыў (на выдатна) Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці. Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949 – 1955). З 1956 г. – настаўнік беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы». З 1971 г. – у Гродзенскім педінстытуце (пасля універсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986). Асноўная тэматыка навуковых публікацый: фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура маўлення і стылістыка.

Апублікаваў 520 навуковых, навукова-метадычных і іншых прац, у тым ліку 40 кніг (манаграфіі, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі нарысаў). Сярод кніг – 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Памёр Іван Лепешаў 12.10.2014 г.

Лепешаў Іван :: Publications

pdf

Тлумачальны слоўнік прыказак


Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У слоўніку апісваецца 1750 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуацыйная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца...… More

pdf

Упоравень з часам

Зборнік арыткулаў
Лепешаў Іван

У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы, нарысы, нататкі, рэцэнзіі мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і гістарычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія два гады ў перыядычным друку – пераважна ў газетах і часопісах. Тэксты, змешчаныя ў рускіх выданнях, і тут падаюцца...… More

pdf

Лінгвістычны аналіз тэксту


Лепешаў Іван

Раскрываецца спецыфіка мовы мастацкай літаратуры, паказваецца, як аналізаваць (для лепшага разумення ідэйна-эстэтычнага зместу твора) разнастайныя «моўныя цяжкасці», што нярэдка сустракаюцца ў мастацкіх тэкстах. Падаюцца ўзоры лінгвістычнага аналізу асобных твораў. Для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей...… More

pdf

Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы


Лепешаў Іван

У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам, «цаглінкамі» для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы — устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў...… More

pdf

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

У 2 т. Т. 2. М-Я.
Лепешаў Іван

У слоўніку даецца апісанне каля 7000 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ўваходзяць тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязі фразеалагізмаў....… More

pdf

Культура маўлення

Дапаможнік па курсу «Стылістыка і культура мовы» для студэнтаў спецыяльнасці 1-210501 – Беларуская філалогія
Лепешаў Іван

Разглядаюцца на значным фактычным матэрыяле камунікацыйныя якасці маўлення з улікам іх праяўлення ў тым ці іншым функцыянальным стылі. Упершыню даецца абгрунтаванне некаторых нормаў літаратурнай мовы: лексічных, фразеалагічных, словаўтваральных, марфалагічных і інш. Для студэнтаў філалагічных факультэтаў...… More

pdf

У пошуках ісціны


Лепешаў Іван

У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы мовазнаўчай, літаратуразнаўчай, гістарычнай і грамадска-палітычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія пяць гадоў у перыядычным друку – у газетах («Наша слова», «Літаратура і мастацтва», «Народная воля»), часопісах («Роднае...… More

pdf

Практыкум па фанетыцы, арфаэпіі, графіцы і арфаграфіі

дапаможнік
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

Змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах фанетыкі, арфаэпіі, графікі і арфаграфіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай...… More

pdf

Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства

дапаможнік
Лепешаў Іван

Абгрунтоўваецца неабходнасць выдзялення ў курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы асобных раздзелаў парэміялогіі і парэміяграфіі, у якіх павінны вывучацца прыказкі як рэальна існуючыя моўныя адзінкі. Упершыню даецца тэарэтычны і часткова практычны матэрыял для сістэматызаванага вывучэння прыказак...… More

pdf

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў


Лепешаў Іван

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org