- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Кніжны летапiс" – штомесячны дзяржаўны (нацыянальны) бiблiяграфiчны паказальнiк, прызначаны для iнфармавання грамадскасці аб тэкставых кніжных выданнях, якiя выходзяць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама аб кнігах і брашурах, што друкуюцца за мяжой па заказах айчынных выдаўцоў i паступаюць у Нацыянальную кнiжную палату Беларусi ў якасцi абавязковага бясплатнага экзэмпляра згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1284 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь". Пасля апрацоўкі абавязковыя бясплатныя экзэмпляры выданняў падлягаюць вечнаму захоўванню ў Архіве друку Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі. Пачатак выдання "Летапiсу друку Беларусi" і "Кніжнага летапiсу" – 1924 год. Па 2006 год уключна "Кніжны летапіс" разам з іншымі тыпамі летапісаў ("Летапіс нарматыўна-тэхнічных, тэхнічных дакументаў і выданняў вузкага прызначэння", "Летапіс аўтарэфератаў дысертацый", "Летапіс нотаў", "Летапіс выяўленчага мастацтва", "Летапіс рэцэнзій", "Летапіс картаграфічных выданняў") выходзіў у складзе аб’яднанага выпуску "Летапiсу друку Беларусi".