- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Душная цёмная ноч. Міронава сям’я спіць у пуні на свежым сене. Не спіцца толькі двум: старому дзеду Мірону і яго васьмігадоваму ўнуку Андрэю. Дзед думае цяпер, як ухітрыцца найцішэй выйсці з пуні, каб нявестка не пачула, ды напісаць ліст сыну ў Амерыку. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча. Усе смачна спяць пасля працы на сенакосе, як пасля кірмашу ўсё роўна. Дзед аглядаецца па баках ды асцярожна падымаецца з свайго месца. (фрагмент)