- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўнае спадарства. Нарэшце паспяхова завяршылася барацьба рэдакцыі часопіса "Лідскі летапісец", Лідскай арганізацыі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і грамадскасці горада за рэгістрацыю нашага часопіса. Нягледзячы на жорсткі супраціў Лідскага гарвыканкама 29 чэрвеня 1999 года часопіс "Лідскі летапісец" быў зарэгістраваны Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку і Валеры Сліўкін, старшыня Лідскай арганізацыі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, які выступаў заснавальнікам, атрымаў Пасведчанне аб рэгістрацыі перыядычнага выдання № 1342. За перыяд з канца 1998 года ў краіне зарэгістравана 2 новых беларускамоўных перыядычных выданні (адно з іх "Лідскі летапісец") і 19 — рускамоўных. Згодна са звесткамі Дзяржаўнага камітэта па друку (па стану на 1 жніўня 1999 года), у краіне выдаецца 118 беларускамоўных і 314 рускамоўных перыядычных выданняў. Усяго на 1 жніўня зарэгістравана 1.055 выданняў — на 54 болын, чым напрьпсанцы 1998 года. Прычым, за гэты час у Беларусі з'явілася 25 новых газет, 28 часопісаў і 1 бюлетэнь. Калі напрыканцы 1998 года было зарэгістравана 496 выданняў, якія выкарыстоўваюць у тьм ліку беларускую мову, і 530 выданняў, якія, сярод іншых, прьмяняюць рускую мову, тоцяпер у Беларусі, адпаведна, дзейнічаюць 520 і 557 падобных выданняў.