- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўнае спадарства! Вітаем вас са старонак 8-га нумара часопіса "Лідскі летапісец". Як вы, нагоўна, ужо заўважылі, мы некалькі змянілі дызайн часопіса, увялі тытульную старонку, выдзелілі асобна вокладку. Агульны аб'ём павялічыўся на чатыры старонкі. Гэтым нумарам мы завяршасм першы этап выдання нашага часопіса-этап, можна сказаць, станаўлення. На гэтым этапе была выпрацавана канцэпцыя часопіса. Мы дабіліся рэгістрацыі ў Дзяржкамдруку Рэспублікі Беларусь. Часопіс пачаў афіцыйна прадавацца. Сёння яго можна набыць у лідскай кнігарні "Кніжны свет", а таксама - у шапіках "Белсаюздруку" г. Ліды, у сядзібах БНФ і ТБМ г. Мснска. Мы спадзяёмся ў бліжэйшы час адкрыць надпіску на наш часопіс. У 2000-м годзе часопіс будзе выходзіць адзін раз на квартал. Далей мы спадзяёмся выдаваць яго часцей. А зараз мы хацелі б адказаць на нытанне, для чаго ўсе гэтыя высілкі, каму патрэбна гэтае нашае капанпе ў гісторыі нсвялікага кавалачка Беларусі: Ліды, Лідскага раёна ды бліжніх ваколіц. Каму гэта цікава і каму ад гэтага карысць?