- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
'Лідчанка' прызёр конкурсу 'Песні маёй краіны' У 2009 годзе тэлеканал АНТ правёў нацыянальны тэлевізійны конкурс аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці абласцей "Песнi маёй краiны". Прыняць удзел у праекце мог любы аматарскі музычны калектыў мастацкай самадзейнасці, выканаўца арыгінальнай песні на беларускай мове. Выступ павінен быў мець рэжысуру і быць касцюмаваным. У конкурсе маглі прыняць удзел асобы не маладзей за 18 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаліся прафесійныя калектывы.