- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ адна версія паходжання назвы горада Ліды. Многім даследчыкам гісторыі горада Ліды не дае спакою сугучча назвы лідскай рэчкі Лідзейкі і імені вярхоўнага вешчуна (крыве-крывейта) часоў Гедзіміна Ліздзейкі, тым больш, што заснаванне Лідскага замка і Ліды звязана менавіта з Гедзімінам. Як вядома, Гедзімін знайшоў маленькаг а буду чага вешчуна ў арліным гняздзе. Адбылося гэта недзе ў канцы 13-га - пачатку 14-га стст., таму што Ліздзейка быў равеснікам Альгерда, які нарадзіўся ў 1296 годзе. Назвалі знайдыша Ліздзейкам ад балцкага слова lizdas (ліздас), што значыць гняздо. У славянскім вымаўленні канцавое с адпадала адразу і заставалася Лізда.