- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аркадзь Бэнэдыктавіч (Бяйнусавіч) Мігдал (11 сакавіка 1911, Ліда — 9 лютага 1991, Масква) — савецкі фізык-тэарэтык. Нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусьветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі уцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасьля заканчэньня школы паступіў у Ленінградзкі ўнівэрсытэт, адкуль яго выгналі ў 1931 за «непралетарскае паходжаньне». У 1933 быў арыштаваны, яго выпусьцілі празь семдзесят дзён. У канцы 1930-х гг. будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы узаемадзеяньня нэўтронаў з атамамі. У выніку ім быў разьвіты арыгінальны мэтад «устрэсваньня», які прынёс аўтару заслужаную вядомасьць.