- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзіслаў Людвігавіч КОТВІЧ (1.04.1872, в. Восава, цяпер Лідскі раён — 3.10.1944), філолаг-усходазнавец. Вучыўся ва ўніверсітэце ў Санкт-Пецярбургу. З 1895 па 1917 спалучаў навуковую працу з адміністрацыйнай. Удзельнічаў у экспедыцыях у Калмыкію і Манголію. Склаў граматыку калмыцкай мовы (1915). Рэктар Петраградскага інстытута ўсходніх моў (1920-22). У 1924 перабраўся ў Львоў і прыняў кіраўніцтва кафедрай Львоўскага ўніверсітэта. Акадэмік Польскай Акадэміі Навук (1927).