- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыназаўр імя Дамейкі. Двое маладых чылійскіх вучоных заявілі, што знайшлі парэшткі невядомага да гэтага часу дыназаўра. Ён належыць да малавядомай і малалікай сям’і тытаназаўраў. Вучоныя назвалі яго “Дамейказаўрам” у гонар нашага земляка і вялікага чылійск ага даследчыка ды навукоўца 19-га стагоддзя, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі. Падчас раскопак на поўначы краіны Давід Рубілар і Аляксандр Варгас знайшлі 40 працэнтаў шкілета старажытнай жывёліны. Гэта самы поўны шкілет, які да гэтага часу ўдавалася знайсці ў Чылі. Дамейк азаўр - трав аядны гігант больш 8 метраў даўжыні, які жыў на Зямлі прыблізна 70 мільёнаў гадоў назад.